Наш приход в соцсетях

vkfacebook

НЕДЕЛЯ 19-Я ПО ПЯТИДЕСЯТНИЦЕУЧАЩИЕСЯ ВОСКРЕСНОЙ ШКОЛЫ ХРАМА СВЯТИТЕЛЯ И ЧУДОТВОРЦА НИКОЛАЯ ПРИНЯЛИ УЧАСТИЕ В ОТБОРОЧНОМ ТУРЕ АФАНАСЬЕВСКОГО ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОГО ТУРНИРАПРАЗДНИК ПОКРОВА БОЖИЕЙ МАТЕРИИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНАЯ ИГРА «ПОКРОВ»
НЕДЕЛЯ 19-Я ПО ПЯТИДЕСЯТНИЦЕ
УЧАЩИЕСЯ ВОСКРЕСНОЙ ШКОЛЫ ХРАМА СВЯТИТЕЛЯ И ЧУДОТВОРЦА НИКОЛАЯ ПРИНЯЛИ УЧАСТИЕ В ОТБОРОЧНОМ ТУРЕ АФАНАСЬЕВСКОГО ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОГО ТУРНИРА
ПРАЗДНИК ПОКРОВА БОЖИЕЙ МАТЕРИ
ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНАЯ ИГРА «ПОКРОВ»

Православный календарь

icona

Святителю Отче Николае моли Бога о нас!

Новости и объявления читать все новости

Турнир по мини-футболу среди православных молодежных братств Брестской епархии
01.07.2017

25 июня 2017 г. в г. Бресте на стадионе “Строитель” по благословению Высокопреосвященнейшего Иоанна, архиепископа, Брестского и Кобринского, при организации епархиальной Комиссии по физической культуре и спорту состоялся Турнир по мини-футболу среди представителей православных молодежных братств Брестской епархии. 

Читать далее
Приглашаем на пеший крестный ход!
20.06.2017

Уже становится доброй традицией проведение крестного хода к празднику Луковской иконы Божией Матери в Малоритском районе. В нынешнем году крестный ход состоится 22 июня.

Программа мероприятий.

Читать далее
В Лазареву Субботу, Преосвященный Иоанн, Архиепископ Брестский и Кобринский совершил Божественную литургию в Симеоновском кафедральном соборе города Бреста
15.04.2017

8 апреля 2017 года, в субботу 6-й седмицы Великого поста, Лазареву Субботу, Преосвященный Иоанн, Архиепископ Брестский и Кобринский совершил Божественную Литургию в Симеоновском кафедральном соборе города Бреста.

Читать далее
ПАСЛАННЕ ДА РАЖДЖАСТВА ХРЫСТОВАГА ПАТРЫЯРХА МАСКОЎСКАГА І ЎСЯЕ РУСІ КІРЫЛА АРХІПАСТЫРАМ, ПАСТЫРАМ, ДЫЯКАНАМ, МАНАХАМ І ЎСІМ ВЕРНЫМ ДЗЕЦЯМ РУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ
08.01.2017

Праасвяшчэнныя архіпастыры, высокашаноўныя прасвітары і дыяканы,

набожныя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!

У гэтую святую ноч сардэчна вітаю ўсіх вас і ад душы віншую з вялікім святам Ражджаства Хрыстовага: святам здзяйснення старажытных абетаванняў пра спасенне чалавечага роду, святам невымоўнай любові Тварца да Свайго стварэння, святам прышэсця ў свет Сына Божага — Месіі.

За мінулыя стагоддзі многае было сказана святымі айцамі пра тайну Богаўцялеснення. І сёння мы, як і яны раней, услухоўваемся ў словы царкоўных малітваў і песнапенняў, з благагавеннем слухаем Свяшчэннае Пісанне, якое апавядае пра гэтую слаўную падзею, і не перастаём захапляцца гэтым дзівосным цудам.

Разважаючы пра Ражджаство Хрыстова, прападобны Сімяон Новы Багаслоў піша наступнае: «Бог, прыйшоўшы ў свет, злучыў прыроду Божую з прыродай чалавечай, каб чалавек стаў богам, і ў гэтага чалавека, які стаў богам па благадаці, таямніча ўсялілася Прасвятая Троіца» (Слова 10-е). А прападобны Яфрэм Сірын кажа пра Богаўцялесненне так: «Сёння Бажаство паклала на Сябе пячаць чалавецтва, каб і чалавецтва аздобілася пячацццю Бажаства» (Песнапенні на Ражджаство Хрыстова).

Слухаючы гэтыя мудрыя словы, спытаем самі ў сябе: якім чынам можам мы аздобіцца гэтай Божай пячаццю? Як нам дасягнуць богападабенства, да якога закліканы людзі ад стварэння сусвету? Як нам жыць для таго, каб вобраз Хрыста выявіўся ў нас (Гал. 4, 19)? Адказ просты: будзем выконваць запаведзі Спасіцеля. Разам з апосталам Паўлам звяртаюся да ўсіх вас, дарагія мае: «насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак выканаеце закон Хрыстоў» (Гал. 6, 2). Любоўю ўсё пакрывайце — і здабудзеце душэўны мір і спакой. Велікадушна да ўсіх стаўцеся — і ў сэрцах вашых запануе радасць, якой «ніхто не адыме ў вас» (Ін. 16, 22). «Цярпеннем вашым здабудзьце душы вашы» (Лк. 21, 19) — і атрымаеце жыццё вечнае.

Як важна, каб мы, хрысціяне, не толькі заклікалі іншых трымацца высокіх маральных ідэалаў, але і самі імкнуліся гэтыя ідэалы ўвасабляць у сваім паўсядзённым жыцці, і ў першую чаргу — праз служэнне бліжнім. І тады міласцю Божай будзем мець у сабе ісцінныя плады духу: любоўрадасцьмірдоўгацярплівасцьдобрасцьміласэрнасцьверу, лагоднасцьустрыманасць (Гал. 5, 22-23).

«Будзем уважлівымі адно да аднаго, заахвочваючы да любові і добрых спраў» (Яўр. 10, 24). Пераадольваючы канфлікты і падзелы, мы нясём свету самую пераканаўчую пропаведзь пра Народжанага Спасіцеля і справамі сведчым пра надзвычайную прыгажосць і духоўную моц праваслаўнай веры.

Мы ўступілі ў  2017  год.  Роўна сто гадоў аддзяляе нас ад падзей, якія радыкальна змянілі жыццё Расіі — вялікай шматнацыянальнай краіны, і ўцягнулі яе ў вар’яцтва грамадзянскай вайны, калі дзеці паўсталі супраць бацькоў і брат пайшоў на брата. Тыя далейшыя страты і беды, праз якія прайшоў наш народ, былі ў многім прадвызначаны разбурэннем тысячагадовай дзяржаўнасці і барацьбой з рэлігійнай верай людзей, што спарадзіла глыбокі раскол у грамадстве.

Мы з трымценнем і благагавеннем згадваем подзвіг навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, малітвамі якіх, верым, не пакінуў Гасподзь народ наш і дараваў яму сілы на здзяйсненне вялікіх працоўных і ратных подзвігаў, якія прывялі да перамогі ў самай страшнай вайне з усіх войнаў, да аднаўлення краіны, да поспехаў, якія выклікаюць захапленне.

Мы дзякуем Госпаду за яўлены ўсяму свету цуд — уваскрашэнне веры і набожнасці ў народзе нашым, за аднаўленне разбураных святынь, за новыя храмы і манастыры, само будаўніцтва якіх — бачны знак глыбокіх перамен, якія адбыліся ў сэрцах людзей.

У апошнія дзесяцігоддзі ў нашым жыцці было і застаецца цяпер нямала цяжкасцей і выпрабаванняў. Але ўсе яны часовыя, а таму і не страшныя. Вопыт мінулага стагоддзя многаму навучыў і ад многага павінен засцерагчы.

Будзем бязбоязна ісці сцяжынаю спасення, таму што з намі Бог. Будзем умацоўвацца ў веры, таму што з намі Бог. Будзем сцвярджацца ў надзеі, таму што з намі Бог. Будзем узрастаць у любові і тварыць дабро, таму што з намі Бог.

Усе свае спадзяванні ўскладзём на Госпада, таму што Ён — «цвярдыня вечная» (Іс. 26, 4) і, паводле сведчання апостала Пятра, «няма ні ў кім іншым спасення» (Дзеян. 4, 11). Святло Хрыстова няхай азарае заўсёды наш зямны шлях, і няхай гэты шлях прывядзе нас у Царства Нябеснае, якое прызначана Госпадам для тых, хто любіць Яго.

Духоўна радуючыся сёння разам з усімі вамі, якія жывяце ў розных краінах, гарадах і вёсках, але складаеце Адзіную Царкву Хрыстову, я хацеў бы малітоўна пажадаць кожнаму з вас здароўя душэўнага і цялеснага, міру ў вашых сем’ях, поспехаў у працы. І няхай дасць Народжаны ў Віфлееме Гасподзь і Спасіцель кожнаму з нас магчымасць з новай сілай і ўсім сэрцам адчуць Яго прысутнасць у нашым жыцці.

Амінь.

+ Кірыл,

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі

Ражджаство Хрыстова 2016/2017 года

Источник: Church.by

Читать далее